Тунэлі для мігрантаў пад беларуска-польскай мяжой могуць капаць спецыялісты з Блізкага Усходу. Такое меркаванне выказалі выданню The Telegraph вайсковыя эксперты, якія азнаёміліся з відэаздымкамі тунэляў.
На іх думку, кампетэнцыі для ўзвядзення такіх канструкцый маюць тэрарыстычная групоўка ХАМАС у Сектары Газа, радыкальны шыіцкі рух «Хезбала» ў Ліване, асобныя курдскія групоўкі і, магчыма, тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».
Вялікі падземны тунэль пад мяжой польскія памежнікі выявілі ў сярэдзіне снежня 2025 года, паведамляе «Еўрарадыё». Ім карысталіся мігранты, каб нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Гэтым тунэлем, як заяўляюць польскія памежнікі, скарысталіся 180 нелегальных мігрантаў, большасць – з Афганістана і Пакістана. Вышыня тунэлю – 1,5 метра, сцены ўмацаваныя бетоннымі падпоркамі. Уваход на беларускім баку размешчаны за 50 метраў ад мяжы, выхад на польскім – каля 10 метраў ад мяжы. З беларускага боку ўваход схаваны сярод дрэваў.
Агулам польскі бок знайшоў чатыры такія тунэлі – усе яны былі ўзведзеныя ў 2025 годзе.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі выказваў меркаванне, што ў пракладцы такіх тунэляў удзельнічаюць курды, якім за гэта даюць магчымасць першымі перайсці на другі бок мяжы.
вс